23-24 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт ва Узбекістан

22 июня 2016

Графік на гэтыя дні ў Кіраўніка дзяржавы насычаны. Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, 23-24 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт ва Узбекістан, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Запланаваныя таксама двухбаковыя сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з лідарамі замежных краін. Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які адбудзецца ў Ташкенце, стане першым, у якім Беларусь будзе прымаць удзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе назіральніка.