Жыхары Еўропы рыхтуюцца да энергетычнага крызісу і па бязвізе едуць у Беларусь па паліва і прадукты

13 июля 2022

Рады і замежным турыстам, якія прыязджаюць да нас. Мы гасцінныя і дружалюбныя. Заўсёды суперажываем і спачуваем. І гэта таксама нашы з вамі каштоўнасці.

Сёння стала вядома, што ў Венгрыі аб’яўлена надзвычайнае становішча з-за сітуацыі на рынку энергарэсурсаў. Забаронены вываз з тэрыторыі краіны энерганосьбітаў і нават самых звычайных дроў. Ва ўрадзе Венгрыі заяўляюць, што восенню і зімой у Еўропе, хутчэй за ўсё, не будзе хапаць газу, а жыхары краіны ўжо зараз рыхтуюцца да энергетычнага крызісу, які, паводле прагнозаў экспертаў, ахопіць большую частку Еўропы ўжо восенню.

Што гавораць самі жыхары краін еўразоны, глядзіце ў аўтарскай рубрыцы Ксеніі Лебедзевай (відэа).