Пасяджэнне кантактнай групы завяршылася падпісаннем дапаўнення да мінскіх пагадненняў

30 сентября 2015

Пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне завяршылася падпісаннем прадстаўнікамі АБСЕ, Расіі і Украіны дапаўнення да мінскіх пагадненняў. Размова наконт адвядзення танкаў і гармат калібрам да ста міліметраў.

Прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік павінны падпісаць дапаўненне да мінскіх дамоўленасцяў да 1 кастрычніка, паведаміў журналістам экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Ён таксама адзначыў, што Беларусь стварыла ўсе ўмовы для вядзення перамоў.

У сваю чаргу, прадстаўнік Расіі ў трохбаковай кантактнай групе Азамат Кульмухаметаў заявіў, што дапаўненне да мінскіх дамоўленасцяў адкрывае шлях да міру.

Палітычная падгрупа плануе сустракацца ў Мінску ў кастрычніку кожны тыдзень. Акрамя гэтага, запланаваныя інфармацыйныя сесіі з замежнымі экспертамі па канстытуцыйнай рэформе, мясцовых выбарах і іншых пытаннях.