Узаемадзеянне Беларусі і Латвіі сёння абмеркавалі ў Саўміне

19 июля 2017

Паводле слоў прэм'ер-міністра нашай краіны, стратэгічны кірунак у супрацоўніцтве - транспартна-лагістычная сфера. Акрамя таго, Андрэй Кабякоў падзякаваў Латвіі за канструктыўную пазіцыю ў пытанні нармалізацыі адносін Беларусі і Еўрасаюза. У сваю чаргу кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс адзначыў добры палітычны дыялог паміж нашымі краінамі.