Высновы АБСЕ выклікалі неразуменне міжнародных назіральнікаў

19 ноября 2019
Высновы АБСЕ выклікалі неразуменне ў радах саміх міжнародных назіральнікаў. Найбольш шматлікай была дэлегацыя ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў, што дазволіла праманіторыць ход парламенцкіх выбараў практычна па ўсёй краіне. Істотных парушэнняў місія не адзначыла і здзіўлена высновамі сваіх еўрапейскіх калег.
 

С. Лебедзеў: ацэнка АБСЕ з'яўляецца не зусім аб'ектыўнай 

 
Сяргей Лебедзеў, кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД: "На наш погляд, гэта не зусім аб'ектыўная ацэнка. Недахопы ў арганізацыі выбараў былі, па-першае, нешматлікія, па-другое, нязначныя. Часам гэта спрацоўваў чалавечы фактар, калі члены ўчастковых выбарчых камісій не зусім дакладна выконвалі свае абавязкі па дачыненні да выбаршчыкаў. Але гэта былі адзінкавыя выпадкі, і, вядома, ні ў якім разе яны не могуць сведчыць аб тым, што выбары былі недэмакратычнымі, што яны не былі адкрытымі.
Я сам чуў выступленні апазіцыянераў на Кастрычніцкай плошчы, на плошчы Свабоды, калі ўголас людзі крычалі істэрычнымі галасамі, што ў Беларусі няма свабоды, што яны не могуць вольна выказацца. Але, сябры, нельга ж так нахабна супярэчыць самім сабе. Вы стаіце на цэнтральнай плошчы ў Мінску, выказваеце сваё меркаванне ў даволі грубай і бесцырымоннай форме і гаворыце пра тое, што вам закрываюць рот. Але гэта поўная хлусня".

Канчатковыя вынікі Цэнтрвыбаркам падвядзе 22 лістапада 

Дарэчы, прысутнасць міжнародных назіральнікаў падчас мінулай выбарчай кампаніі была самай маштабнай за апошнія 10 гадоў - больш за тысячу чалавек. Эксперты і назіральнікі ў цэлым пазітыўна ацанілі ход выбараў, адзначаючы высокую палітычную культуру і актыўнасць беларусаў пры галасаванні. Яўка склала больш за 77 %. Канчатковыя вынікі Цэнтрвыбаркам падвядзе 22 лістапада. 


Тэгі:

#Выборы 2019