Увага сусветных СМІ прыкавана да інцыдэнту з расійскім самалётам-разведчыкам, збітым у Сірыі

18 сентября 2018

Увага сусветных СМІ зараз прыкавана да інцыдэнту з расійскім самалётам-разведчыкам, які быў збіты ў Сірыі. Як заявілі ў Мінабароны, небяспечную сітуацыю справакавалі ізраільскія знішчальнікі. Яны падставілі расійскі Іл-20 пад агонь сродкаў СПА арабскай рэспублікі. Усе, хто быў на борце, а гэта 15 чалавек, загінулі. Ізраільскія вайскоўцы прызнаюць, што мінулай ноччу бамбілі аб'екты ў Сірыі. Аднак лічаць, што адказнасць за інцыдэнт ляжыць на афіцыйным Дамаску.

У сітуацыі разбіралася наш уласны карэспандэнт у Маскве Дар'я Белавусава-Пятроўская (відэа).