Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з надыходзячым Новым годам

30 декабря 2021
У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі паступаюць віншаванні з надыходзячым Новым годам.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адным з першых накіраваў цёплыя словы кіраўніку беларускай дзяржавы. "Нягледзячы на моцны знешні націск і абмежаванні, абумоўленыя пандэміяй каранавіруса, Расія і Беларусь цесна і эфектыўна ўзаемадзейнічалі ў вырашэнні маштабных задач, што стаяць на парадку дня двухбаковых адносін, змаглі вывесці саюзную інтэграцыю на якасна новы ўзровень", - гаворыцца ў віншаванні расійскага лідара. Уладзімір Пуцін упэўнены: рэалізацыя палажэнняў, прынятых пасля пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета, максімальна зблізіць заканадаўствы дзвюх краін і дазволіць прасунуцца ў стварэнні адзінай эканамічнай прасторы.