Уладзімір Макей: Заходнія партнёры не зацікаўленыя ў атрыманні аб'ектыўнай інфармацыі аб вучэнні "Захад-2017"

8 сентября 2017

З боку заходніх партнёраў адсутнічае шчырая зацікаўленасць у атрыманні аб'ектыўнай інфармацыі аб беларуска-расійскім вучэнні "Захад-2017".

Такі пункт погляду выказаў журналістам міністр замежных спраў нашай краіны. Уладзімір Макей, у прыватнасці, пракаменціраваў меры, якія прымаюцца Беларуссю, каб маючыя адбыцца манеўры праходзілі адкрыта.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Гэтыя меры спрыялі б, калі б з боку нашых заходніх партнёраў не было б жадання штучна напружваць сітуацыю, калі б была шчырая зацікаўленасць у тым, каб атрымаць інфармацыю аб вучэннях у аб'ектыўнай ацэнцы сітуацыі, звязанай з вучэннямі. Мы канстатуем, што, на жаль, такой шчырай і аб'ектыўнай зацікаўленасці няма. Ужо набіла аскоміну паўтараць, што Беларусь ніколі не ўяўляла пагрозы для суседніх дзяржаў і не мае намеру быць такой пагрозай".

Беларуска-расійскае вучэнне "Захад-2017" стартуе 14 верасня. Улічваючы напружанае ваенна-палітычнае становішча ў рэгіёне, манеўры будуць праводзіцца на аддаленых ад дзяржмяжы палігонах. Завершыцца "Захад-2017" 20 верасня. Як раней адзначылі ў Генштабе Узброеных Сіл Беларусі, ужо да канца месяца вайскоўцы з абедзвюх краін вернуцца да пунктаў пастаяннай дыслакацыі.