Уладзімір Макей узначаліць дэлегацыю Беларусі на пасяджэнні СМЗС АБСЕ ў Кіеве

5 декабря 2013

Уладзімір Макей узначаліць сёння дэлегацыю Беларусі на пасяджэнні СМЗС АБСЕ у Кіеве. На 20-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц АБСЕ цэнтральным пытаннем стане разгляд папярэдніх вынікаў працэсу Хельсінкі - плюс 40, які накіраваны на пабудову супольнасці бяспекі на прасторы АБСЕ і адабрэнне адпаведнай міністэрскай дэкларацыі. Плануецца прыняцце і шэрагу іншых важных дакументаў, уключаючы рашэнні па процідзеянні гандлю людзьмі, транснацыянальным выклікам і пагрозам, а таксама абароне неядзернай энергаінфраструктуры - ад тэхнагенных і прыродных катастроф.