Уладзімір Макей прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС і "Усходняга партнёрства"

15 октября 2018

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння ў Люксембургу прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС і "Усходняга партнёрства". Старшынстваваць на перамовах будзе вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні. Сустрэча дасць магчымасць аднавіць палітычны дыялог паміж ЕС і ўсходнімі партнёрамі. Міністры замежных спраў падвядуць вынікі выканання абавязацельстваў у рамках партнёрства, уключаючы прыярытэты "20 задач на перыяд да 20 года". Таксама размова пойдзе аб святкаванні 10-й гадавіны "Усходняга партнёрства" вясной.