Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з ганаровым консулам Беларусі ў Судане

15 ноября 2017

Працягваецца афіцыйны візіт беларускіх парламентарыяў у Судан. Сёння на сустрэчы спікера Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з ганаровым консулам Беларусі ў Судане былі абмеркаваны перспектывы пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва. Беларускія парламентарыі азнаёміліся з працай Хартумскага завода па перапрацоўцы золата. Падчас візіту адбылося першае сумеснае пасяджэнне двухбаковых рабочых груп парламентаў Беларусі і Судана.