Візіт прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі завершаны, але цеснае ўзаемадзеянне пачынаецца

8 сентября 2023

100 мільёнаў долараў да 2030 года і праекты ў розных сферах эканомікі. Такі арыенцір ставяць сабе Беларусь і Экватарыяльная Гвінея. Сёння  завяршыўся  першы афіцыйны  візіт  лідара гэтай краіны.

Завяршыўся афіцыйны візіт прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі ў Беларусь.

Праводзіць высокага госця ў аэрапорт Аляксандр Лукашэнка  прыехаў асабіста. Гэта падкрэслівае статуснасць і перспектывы  супрацоўніцтва.  Кіраўнікі дзяржаў цёпла пагаварылі. Экватарыяльная Гвінея - яшчэ адзін пункт на кантыненце, дзе мы гатовыя супрацоўнічаць больш цесна ў самых розных кірунках. І афрыканскі лідар запэўніў, што па гарачых слядах  будуць выкананыя ўсе дамоўленасці.

Беларусь - Экватарыяльная Гвінея: перспектывы гандлю і кааперацыі

Гэты дзень, як і напярэдадні, быў насычаным. Адбыліся дзелавыя сустрэчы  з акцэнтам на  пашырэнне супрацоўніцтва. Экватарыяльная Гвінея - невялікая краіна ў Заходняй Афрыцы,  але лічыцца  адной з найбагацейшых на кантыненце. Зарабляе ў асноўным на чорным золаце. Краіна - імпарцёр у тым ліку і прадуктаў харчавання. Дэлегацыя знаёмілася з беларускай прамысловасцю і перапрацоўкай. Развіцця ў іх краіне патрабуюць шматлікія галіны. І апроч паставак гатовай прадукцыі  гасцям цікавыя і  беларускія тэхналогіі.

Беларусь і Экватарыяльная Гвінея падпісалі шэраг міжнародных дакументаў

Напярэдадні бакі пацвердзілі рашучасць развіваць прамысловую кааперацыю паміж краінамі. (Вопыт змогуць узяць на ўзбраенне і іншыя афрыканскія дзяржавы). Сярод прапаноў, агучаных высокім госцем,  напрыклад, сумесны ўдзел у гандлёвых альянсах з магчымасцю выхаду на шырокія рынкі краін Афрыканскага кантынента. Падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў  з прыцэлам на  праекты ў эканоміцы, гандлі, АПК, навуцы і тэхніцы, ахове здароўя і культуры. 

У беларусаў ёсць вопыт, тэхналогіі і  кампетэнцыі, якія будуць дарэчы для Афрыкі. Прапрацаваныя Егіпет, Судан, Зімбабвэ, ПАР. З  Экватарыяльнай Гвінеяй  тавараабарот у Беларусі  пакуль мінімальны, але перспектывы выдатныя.

Беларусь гатовая дапамагчы ў індустрыялізацыі, мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі,  гарантаванні харчовай бяспекі, пастаўках тэхнікі. А ў цэлым  Афрыка для нашай дзяржавы - рэгіён  не проста  цікавы, а  паўнавартасная і доўгатэрміновая стратэгія супрацоўніцтва, накіраваная на ўзаемную выгаду.