"Армейскія міжнародныя гульні - 2022": першыя каманды беларускіх вайскоўцаў адправіліся ў Кітай

20 июля 2022

Гатовы прадставіць сваю краіну годна. Першыя каманды беларускіх вайскоўцаў адправіліся ў Кітай на "Армейскія міжнародныя гульні - 2022". Адзін з конкурсаў - "Сувораўскі націск" - пройдзе на палігоне вучэбнага цэнтра сухапутных войскаў Народна-вызваленчай арміі Кітая ў горадзе Корла. Беларускія ваенныя кінолагі са сваімі чатырохногімі гадаванцамі будуць прадстаўляць нашу краіну на конкурсе "Верны сябар" ва Узбекістане.

"Армейскія гульні" стартуюць 13 жніўня. Лепшыя вайскоўцы будуць спаборнічаць па трыццаці шасці дысцыплінах. Конкурсы  сярод чыгуначных войскаў "Стальная магістраль" і "Спецыяльны рывок" - сярод спецыялістаў транспарціроўкі боепрыпасаў - будуць арганізаваны ўпершыню. "Армейскія міжнародныя гульні - 2022" прымуць 15 краін. Упершыню ваенныя спаборніцтвы правядуць і ў Заходнім паўшар'і: у Венесуэле пройдзе конкурс сярод снайпераў.