Беларускія сенатары разгледзелi 12 законапраектаў

14 июня 2016

Наша краіна пастаянна ўдасканальвае прававое рэгуляванне ў сферы процідзеяння тэрарыстычным арганізацыям і незаконным фарміраванням. Сёння папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях барацьбы з тэрарызмам адобрылі беларускія сенатары. Таксама верхняя палата парламента разгледзела 12 законапраектаў - ад абыходжання з медпрэпаратамі да пытанняў мытнага супрацоўніцтва. Адзін з іх датычыўся якасці харчавання беларусаў. Зараз умовы захоўвання прадуктаў у беларускіх аграсядзібах будуць кантраляваць.

Ігар Гаеўскі, намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі:

"Толькі калі рызыка для здароўя будзе рэалістычнай, толькі тады мы будзем выкарыстоўваць гэты інструмент, каб прымаць меры нагляднага характару аж да закрыцця, службовых санкцый".

Мікалай Казаравец, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:

"Прыняцце гэтага закона дазволіць палепшыць якасць забеспячэння прадуктамі харчавання нашага насельніцтва і выйсці на еўрапейскі рынак з улікам еўрапейскіх патрабаванняў".

Таксама на сесіі сенатары падвялі вынікі трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што прайшоў у Мінску. Вынік - 39 пагадненняў на 300 мільёнаў долараў. Акрамя таго, размова ішла і наконт пятага Усебеларускага народнага сходу і парламенцкіх выбараў.