У Мінску завяршылася чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы

4 мая 2018

У Мінску завяршылася чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Яе ўдзельнікі сёння выступілі з заклікамі выконваць рэжым цішыні каля Данецкай фільтравальнай станцыі.

Марцін Сайдык, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне: "Нягледзячы на гарантыі бакоў і ўзмоцненае патруляванне СММ АБСЕ, там працягваюцца парушэнні рэжыму спынення агню. Пры гэтым станцыя забяспечвае вадой сотні людзей па абодва бакі лініі судакранання, таму яшчэ раз настойліва заклікаю бакі даць усе неабходныя гарантыі бяспекі супрацоўнікам "Вада Данбаса" і СММ, каб забяспечыць бесперабойную працу станцыі".

Па выніках сустрэчы Марцін Сайдык таксама адзначыў, што распачатыя сур'ёзныя крокі па аднаўленні мабільнай сувязі ў Данбасе. Наступнае пасяджэнне - 16 мая.