У Мінску стартуе пасяджэнне кіраўнікоў МЗС краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы

22 июня 2017

Яно праходзіць пад эгідай старшынства Беларусі. Тэма дыскусіі - узрастаючая роля ЦЕІ ў пасоўванні сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці інтэграцыйных працэсаў у Вялікай Еўропе. З прадстаўнікамі ініцыятывы сёння сустрэнецца Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. 

Нагадаем, Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва - гэта міждзяржаўны форум, створаны ў 1989 годзе. Сёння ў арганізацыю ўваходзяць 18 краін. Узначальваючы ЦЕІ, Мінск атрымае магчымасць для прыцягнення новых партнёраў і інвестыцый.