У Мінску прайшла чарговая сустрэча кантактнай групы па сітуацыі ва Украіне

18 октября 2017

Сёння ў Мінску прайшла чарговая сустрэча кантактнай групы па сітуацыі ва Украіне. Кіеў і самаабвешчаныя рэспублікі абвінавацілі адно аднаго ва ўзмацненні інтэнсіўнасці ўзаемных абстрэлаў. Кантактная група заклікае бакі канфлікту да стрыманасці. Паводле звестак спецпрадстаўніка АБСЕ Марціна Сайдыка, лік парушэнняў рэжыму спынення агню ў зоне канфлікту ва Украіне павялічыўся на 5% у параўнанні з мінулым тыднем.

Таксама дыпламат падкрэсліў, што напярэдадні наступлення халадоў будзе нададзеная асаблівая ўвага становішчу грамадзянскага насельніцтва на ўсходзе краіны.