У Мінску праходзяць перамовы экспертаў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны

8 сентября 2015

Ад іх залежыць парадак сустрэчы кантактнай групы, як чакаецца, яна збярэцца бліжэй да вечара. На новы раўнд ускладаюць вялікія надзеі, першым чынам, у плане адвядзення ад лініі судакранання ўзбраенняў калібрам меней за сто міліметраў. Сёння павінны выпрацаваць канчатковы тэкст пагаднення і ў ідэале парафіраваць. Нагадаем, над дакументам сталі працаваць яшчэ ў пачатку жніўня, але дасягнуць канчатковай дамоўленасці так і не атрымалася.