У Мінску адкрываецца пасольства Туркменістана ў Беларусі

12 мая 2016

Беларусь і Туркменістан пашыраюць супрацоўніцтва ва ўсіх кірунках. Сёння другі дзень візіту Гурбангулы Бердымухамедава ў Беларусь.

У гэтыя хвіліны Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і туркменскі лідар прымаюць удзел у цырымоніі адкрыцця будынкаў пасольства Туркменістана ў Беларусі. Будынак з белага мармуру ва ўсходнім стылі з традыцыйнымі ўзорамі ўжо гатовы да прыёму гасцей. Першыя асобы ўжо назвалі гэтую пабудову домам сяброўства і супрацоўніцтва. Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў пагутараць з туркменскімі студэнтамі і выступяць з вітальным словам. Падрабязнасці ўжо ў наступным выпуску.