У Ісламабадзе знаходзіцца ўрадавая дэлегацыя з Беларусі

3 октября 2016

Між тым нарошчванне тавараабароту з Пакістанам да мільярда долараў лічыцца задачай выканальнай. Сёння пра гэта ў Ісламабадзе заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Зараз у сталіцы Пакістана працуе наша ўрадавая дэлегацыя і прадстаўнікі дзелавых колаў. На сённяшніх сустрэчах, якія папярэднічаюць афіцыйнаму візіту Прэзідэнта, бакі канстатавалі, што ва ўсіх сферах беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва ёсць значныя напрацоўкі, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, навуцы і адукацыі.

Сёння ў Нацыянальным універсітэце сучасных моў Пакістана адкрыўся Цэнтр беларускай мовы і культуры. Па выніках перамоў і сустрэч у Ісламабадзе чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў па розных кірунках супрацоўніцтва.