У Гродне нашы карэспандэнты ўжо пабывалі на некалькі выбарчых участках

11 сентября 2016

І зараз мы даведаемся ў нашага карэспандэнта Дзмітрыя Смірнова, як ідзе галасаванне ў заходнім рэгіёне Беларусі.

Пачну, мабыць, з лічбаў. У Гродзенскай вобласці сёння адкрыліся 686 участкаў для галасавання. Усяго ў спісы выбаршчыкаў унесена каля 777 тысяч жыхароў рэгіёна. Нам ужо ўдалося пабываць на некалькіх участках і можна сказаць, што галасуюць выбаршчыкі даволі актыўна.

Траціна гэтага насычанага выбарнага дня ўжо прайшла. Што тычыцца Гродзенскай вобласці, то на шматлікіх участках ужо пераадолены парог неабходнай 50-працэнтнай яўкі.

Атмасфера пануе святочная - выступаюць артысты, працуе выязны гандаль. А на адным з выбарчых участкаў - у Цэнтры алімпійскага рэзерву - можна абуць канькі і выйсці на лёд.

Самі ж выбаршчыкі ахвотна дзеляцца сваімі чаканнямі, якімі яны бачаць дэпутатаў 6-га склікання.

Зараз у вобласці за ходам галасавання сочаць і міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ і СНД. Таксама зарэгістравана каля 3000 нацыянальных назіральнікаў.