У Гомельскай вобласці яўка склала 81,35 %

18 ноября 2019
Вынікі выбарчай кампаніі сёння падвялі  і ў рэгіёнах. Так, у Гомельскай вобласці  яўка склала  81,35 %.  Ужо на 15 гадзін 17 лістапада  выбары ў рэгіёне адбыліся, бо свой голас на той момант аддалі практычна дзве траціны выбаршчыкаў. 

Юрый Такаеў, міжнародны назіральнік ад місіі СНД: "Наша дэлегацыя з Бранска і Курска знаходзілася ў Жлобіне Гомельскай вобласці. Мы пабывалі на многіх участках і ў сёлах, і ў самім горадзе Жлобіне. І мы лічым, што  выбары прайшлі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, нейкіх недахопаў, парушэнняў мы не заўважылі".


Тэгі:

#Выборы 2019