У Бруселі стартавала сустрэча на ўзроўні міністраў замежных спраў краін ЕС і "Усходняга партнёрства"

13 мая 2019

У Бруселі стартавала сустрэча на ўзроўні міністраў замежных спраў 28 краін ЕС і шасці "Усходняга партнёрства": Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. А заўтра кіраўнік нашага знешнепалітычнага ведамства возьме ўдзел у канферэнцыі высокага ўзроўню з нагоды 10-годдзя праекта "Усходняе партнёрства". Як заявіў напярэдадні Уладзімір Макей, пакуль Беларусь і Еўрапейскі саюз не дасягнулі высокага ўзроўню развіцця адносін, але ў любым выпадку сустрэчы, якія праходзяць у Бруселі, вельмі важныя для ўсіх бакоў. Беларускі бок падкрэслівае, што мерапрыемствы ў фармаце "Усходняга партнёрства" павінны быць як мага больш дзейснымі і насычанымі.