У Бішкеку запланаваныя адразу тры пасяджэнні - па лініі ШАС, СНД і ЕАЭС. Дэлегацыя Беларусі вылятае ў Кыргызстан

25 октября 2023

Развіццё аб'яднанняў на дзясяткі гадоў наперад! Дэлегацыя ўрада Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам сёння з рабочым візітам вылятае ў Кыргызстан. Бішкек ужо заўтра прымае адразу тры інтэграцыйныя пасяджэнні - гэта Савет кіраўнікоў урадаў ШАС, СНД і Міжурадавы савет ЕАЭС. Запланаваныя і двухбаковыя сустрэчы, сёння вечарам - з прэм'ер-міністрам Узбекістана. Сярод галоўных тэм перамоваў 26 кастрычніка - міжнародны парадак і кансалідацыя ў рамках гэтых аб'яднанняў, а таксама новыя кааперацыйныя праекты і іх фінансаванне, стратэгія развіцця Еўразійскага саюза да 2030 і 2045 гадоў. Акрамя таго, абмяркуюць даклады аб фарміраванні агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў ЕАЭС.