У Беларусі другі дзень датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах

7 сентября 2016

Напярэдадні ў цэлым па рэспубліцы апусціць бюлетэні прыйшлі крыху менш за 4%. Пры гэтым у Брэсцкай вобласці актыўнасць склала 2,71%, а ў Віцебскай роўна 5%. У Мінску напярэдадні выканалі свой грамадзянскі абавязак амаль 4,2% выбаршчыкаў.

Актыўна працэс датэрміновага галасавання ідзе на ўчастках і за мяжой. Свой выбар у дыппрадстаўніцтвах зрабілі больш як 5% беларусаў.