У Беларусі 12 сакавіка пачнецца вылучэнне кандыдатаў у Савет Рэспублікі

11 марта 2024

Вылучэнне кандыдатаў у Савет Рэспублікі пачнецца 12 сакавіка і прадоўжыцца да 21 сакавіка. Права высоўваць належыць прэзідыумам мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканаўчым камітэтам.

У Мінску, напрыклад, кандыдатаў будзе высоўваць прэзідыум Мінскага гарсавета і гарадскі выканаўчы камітэт. Рашэнне аб вылучэнні перадаецца ў Цэнтральную выбарчую камісію. Зарэгістраваных кандыдатаў будуць абіраць дэпутаты мясцовых саветаў падчас пасяджэнняў.

Неабходна па 8 чалавек ад кожнай вобласці і горада Мінска, і 8 чалавек прызначае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Выбары ў верхнюю палату парламента пройдуць 4 красавіка.