У Мінску праходзіць нарада кіраўнікоў МУС краін - удзельніц СНД

5 декабря 2013

У Выканкаме СНД у Мінску праходзіць нарада кіраўнікоў МУС краін - удзельніц Садружнасці. На працягу 3 дзён дэлегаты абмяркуюць пытанні кадравай палітыкі і духоўна-маральнага выхавання асабовага складу.


Ігар Шуневіч, міністр унутраных спраў Беларусі: Каб адпавядаць сённяшнім выклікам і пагрозам, рэаліям сённяшняга дня, супрацоўнік органаў унутраных спраў не проста павінен ісці ў нагу з часам, ён павінен несціся з хуткасцю лакаматыва наперад, каб паспяваць за тымі працэсамі, у тым ліку развіццём злачыннага свету, якое сёння мы бачым і назіраем.


Акрамя праваахоўнікаў, у міжнародным форуме ўдзел прымаюць першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў, а таксама Старшыня Белтэлерадыёкампаніі і кіраўнік Грамадскага савета пры МУС Генадзь Давыдзька.