Цэнтрвыбаркам Беларусі сёння аб'явіць канчатковыя вынікі парламенцкіх выбараў

16 сентября 2016

Галасаванне прайшло ў мінулую нядзелю. Паводле папярэдніх звестак, дэпутаты абраныя па ўсіх 110-ці акругах. Яўка выбаршчыкаў склала 74,78%. І ўжо на працягу 30-ці дзён пасля правядзення выбараў адкрыецца першая сесія Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Апошні магчымы дзень 10 кастрычніка. У верхнюю палату парламента абраны 56 сенатараў па 8 чалавек ад кожнай вобласці і сталіцы. Яшчэ 8 членаў Савета Рэспублікі прызначае Прэзідэнт.