Стратэгія калектыўнай бяспекі АДКБ да 2025 года - вынік кампрамісу краін-удзельніц

17 октября 2016

Прынятая на саміце ў Ерэване стратэгія калектыўнай бяспекі АДКБ да 2025 года - гэта вынік кампрамісу краін-удзельніц. Такое меркаванне ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму каналу выказаў генеральны сакратар Арганізацыі Мікалай Бардзюжа. Дакумент уключае кірункі развіцця ў гарантаванні бяспекі дзяржаў АДКБ.

Мікалай Бардзюжа, генеральны сакратар АДКБ: "Дакумент вельмі важны, вельмі сур'ёзны, мы над ім вельмі доўга працавалі. Можа не ўсё ўключылі, што жадалі, таму што гэты дакумент - плён кампрамісу нашых краін, кампрамісу іх пазіцый па тых або іншых пытаннях. Усе пытанні бяспекі заўсёды звязаныя з суверэнітэтам краіны, але, тым не менш, гэты дакумент дапамагае ўявіць, як мы будзем фарміраваць сістэму калектыўнай бяспекі нашых дзяржаў".

Старшынства ў АДКБ перайшло да Беларусі. Прыярытэты развіцця ў найбліжэйшы час прапрацуюць і прадставяць удзельнікам. Усяго ж па выніках саміту ў Ерэване падпісана больш за два дзясяткі дакументаў. У прыватнасці, прынята рашэнне аб стварэнні Цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ.