Спіс будучых кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў будзе адэкватна адлюстроўваць грамадства

19 февраля 2014

Спіс будучых кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў будзе адэкватна адлюстроўваць грамадства - такое меркаванне сёння выказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Прадстаўнікі інтэлігенцыі, па традыцыі, будуць складаць асноўную частку кандыдатаў у дэпутаты. Цэнтрвыбаркам пакуль не мае звестак аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, якая завяршаецца на днях. Па меркаванні кіраўніка ЦВК, павялічыцца колькасць жанчын у кандыдацкім і будучым дэпутацкім асяроддзі. Сярод вылучэнцаў іх - амаль палова.



Сёння Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ўстанавіла пералік дакументаў для атрымання бюлетэня на мясцовых выбарах. Акрамя пашпарта, да іх адносяцца вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет для вайскоўцаў тэрміновай службы, пенсійнае пасведчанне пры наяўнасці ў ім фатаграфіі, службовае пасведчанне дзяржслужачага, студэнцкі білет.