Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі пройдзе 25 мая

25 мая 2022
Пытанні функцыянавання беларускай эканомікі ў сучасных умовах сёння абмяркуюць парламентарыі. На сумеснае пасяджэнне збяруцца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі. З дакладам выступіць першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. Затым члены ўрада адкажуць на пытанні дэпутатаў.