Супрацоўніцтва Беларусі і ЕС Уладзімір Макей абмеркаваў з Федэрыкай Магерыні

1 июня 2018

Супрацоўніцтва Беларусі і ЕС і дзейнасць па выніках саміту "Усходняга партнёрства" абмеркавалі Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і высокі прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС Федэрыка Магерыні. Размова ішла аб перспектывах новых індывідуальна распрацаваных прыярытэтаў партнёрства Беларусі і ЕС.

Былі закрануты пытанні супрацоўніцтва ў галіне ядзернай бяспекі, у прыватнасці, у дачыненні да будаўніцтва БелАЭС. Магерыні зноў пацвердзіла, што ЕС прыхільны забеспячэнню стабільнай будучыні для Беларусі на карысць яе народа. Адбыліся канструктыўныя перамовы і з Еўракамісарам па пытаннях пашырэння палітыкі добрасуседства Іаханесам Ханам. Гаварылі аб неабходнасці заключэння пагаднення аб прыярытэтах партнёрства, абмеркаваны шляхі развіцця галіновага супрацоўніцтва, а таксама тэма правоў чалавека. Сёння Уладзімір Макей сустрэўся са сваім бельгійскім калегам Дыдзье Рэйндэрсам, па запрашэнні якога і прыбыў з візітам у адказ у Брусель.

Беларусь дасягнула істотнага прагрэсу ў забеспячэнні правоў жанчын на рынку працы. Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Арда, выступаючы на пленарным пасяджэнні Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе.

Кіраўнік ФПБ падкрэсліў, што Беларусь уваходзіць у лік 15 краін, дзе індэкс чалавечага развіцця жанчын роўны або перасягае аналагічны паказчык у мужчын.

Дарэчы, у Беларусі забяспечана 30-працэнтнае прадстаўніцтва жанчын у органах улады, якое дэкларуецца міжнароднымі дакументамі. Узровень жа занятасці сярод жанчын працаздольнага ўзросту - больш чым 82 %.