Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана

13 января 2022

Сёння ў Аляксандра Лукашэнкі адбылася тэлефонная размова з Касым-Жамартам Такаевым. 

Прэзідэнт Казахстана падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за падтрымку, у тым ліку ў рамках АДКБ, праінфармаваў наконт сітуацыі і мер, што прымаюцца для яе стабілізацыі. Лідары таксама абмеркавалі шэраг двухбаковых пытанняў.