Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Казахстана

17 мая 2023

Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.

Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў казахстанскага калегу з 70-гадовым юбілеем, пажадаў здароўя і далейшых поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці.

Каротка прэзідэнты абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана і перспектывы далейшага ўзаемадзеяння.