Сяргей Гайдукевіч наведаў Карэлічы і Навагрудак

30 сентября 2015

Сёння правёў сустрэчу з выбаршчыкамі яшчэ адзін кандыдат у Прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч. Раніцай палітык адправіўся ў Гродзенскую вобласць, наведаў Карэлічы і Навагрудак, а ўжо пасля абеду выставіў свой пікет у цэнтры Мінска. Як адзначыў сам кандыдат, з паўтара мільёна лістовак з агітацыяй ужо раздадзена каля паловы.

Сяргей Гайдукевіч, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: "З кожным днём з задавальненнем едзеш на сустрэчы з людзьмі, нават у Мінску, як мы пачыналі, а як зараз. Людзі рэагуюць, глядзяць, пытаюць, г.з. настрой наадварот узнімаецца. Калі б не адносіны людзей, так бы з колаў на колы не пераходзіў, людзям цікава".

Усяго з пачатку перадвыбарнай кампаніі Сяргей Гайдукевіч правёў амаль 500 пікетаў па ўсёй краіне, пры гэтым у кожным другім з іх ён удзельнічаў асабіста.