Сербія адкрытая для беларускага бізнесу

13 марта 2013
Сербія - вялікая пляцоўка для супрацоўніцтва. Там рэалізуюць найбуйныя праекты, якія даюць імпульс да развіцця ўсёй эканомікі. У першую чаргу, гэта галіна энергетыкі, высокіх тэхналогій, сельскай гаспадаркі, інфраструктуры і турызму. Сербскі лідар запрасіў беларускіх бізнесменаў і дзяржпрадпрыемствы прыняць у іх удзел і запэўніў у надзейнасці ўкладання інвестыцый.

Сербія - гэта высокакваліфікаваная рабочая сіла, выгаднае геаграфічнае размяшчэнне і гібкая падатковая палітыка. Сёння на сустрэчы размова ішла наконт цеснай прамысловай кааперацыі, а таксама наконт стварэння сумесных з сербамі вытворчасцяў. Беларусь зацікаўленая ў выхадзе сумеснай прадукцыі праз Сербію на рынкі трэціх краін. У сваю чаргу сербскі бізнес разлічвае на выхад праз Беларусь у краіны Мытнага саюза і Балтыі. 

 Паколькі сустрэча праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы, для сербскіх гасцей арганізавалі і экскурсію па залах беларускага алмаза ведаў. Томіслаў Нікаліч пацікавіўся тэхналогіямі, якія прыменены ў бібліятэцы, зазірнуў у Музей рэдкай кнігі і, пакінуўшы запіс у Кнізе ганаровых гасцей, перадаў у якасці падарунку два рэдкія выданні Евангелля. На памяць аб сустрэчы ў сербскага лідара застанецца фотаальбом аб Нацыянальнай бібліятэцы і білет ганаровага чытача.