Сенатары адобрылі законапраект аб УНС

30 января 2023

Усебеларускі народны сход дазволіць у крытычныя моманты прымаць важныя для краіны і народа рашэнні. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

30 студзеня сенатары на пасяджэнні дзясятай сесіі адобрылі законапраект "Аб Усебеларускім народным сходзе". Прадугледжваецца, што УНС зацвярджае асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Таксама сход заслухоўвае штогадовыя пасланні Прэзідэнта да парламента, валодае правам заканадаўчай ініцыятывы, прапануе змяненні і дадаткі ў Канстытуцыю. Акрамя гэтага, мае права разглядаць пытанне аб легітымнасці выбараў.

Усяго сёння разгледзелі 8 законапраектаў. Таксама на парадку дня былі і кадравыя пытанні. На пасяджэнні сесіі намеснікам старшыні Савета Рэспублікі абралі Валерыя Бельскага. Па выніках таемнага галасавання сенатары аднагалосна падтрымалі яго кандыдатуру.