Сёння завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў Беларусі

20 февраля 2014

Амаль на 19 тысяч мандатаў прэтэндуюць больш як 22 тысячы чалавек, вылучаных палітычнымі партыямі, працоўнымі калектывамі, а таксама шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі партфель больш за ўсё прадстаўнікоў сферы адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя і аграрнага сектара. Праз некалькі дзён ахвочыя стаць народнымі выбраннікамі атрымаюць адпаведнае пасведчанне і змогуць перайсці, бадай, да аднаго з ключавых этапаў - перадвыбарнай агітацыі. Прадоўжыцца яна да 22 сакавіка ўключна. Дзень выбараў, нагадаем, прызначаны на 23 сакавіка.