Сёння ў Мінску плануецца чарговая сустрэча кантактнай групы па Украіне

19 сентября 2014
Як чакаецца, абмяркоўвацца будзе пытанне аб асаблівым статусе Данбаса. Акрамя таго, бакі рыхтуюцца прыняць дакумент, у якім будзе выразна прапісана, што трэба рабіць, каб забяспечыць выкананне ўжо дасягнутых дамоўленасцяў. Нагадаем, па выніках папярэдняй сустрэчы 5 верасня быў падпісаны пратакол аб спыненні агню. Частка дамоўленасцяў ужо працуе: бакі абменьваюцца ваеннапалоннымі, у Данбас паступаюць гуманітарныя грузы, а прэзідэнт і парламент на заканадаўчым узроўні фіксуюць асаблівы статус часткі раёнаў паўднёвага ўсходу.