Cёння адбудзецца cумеснае пасяджэнне Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў

29 мая 2015

Сумеснае пасяджэнне Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў адбудзецца сёння ў Авальнай зале Дома ўрада. Перад парламентарыямі выступіць намеснік прэм'ер-міністра. Даклад Анатоля Калініна будзе прысвечаны развіццю будаўнічага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама паслугам у сферы транспарту і сувязі. Затым сенатары і дэпутаты змогуць задаць пытанні віцэ-прэм'еру.