Сёння пачынаецца афіцыйны візіт прэзідэнта Індыі

2 июня 2015

Сёння пачынаецца афіцыйны візіт прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы ў Беларусь. Яго самалёт чакаюць у Нацыянальным аэрапорце Мінск. У складзе індыйскай дэлегацыі кіраўнікі высокага рангу, кіраўнікі навуковых цэнтраў і бізнес-супольнасць. Праграма візіту вельмі насычаная. Ужо заўтра ў Палацы Незалежнасці пачнуцца перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Індыі. Яны пройдуць у пашыраным і ў вузкім складзе.