Санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі не адпавядаюць Статуту ААН

15 декабря 2021
Санкцыйныя дакументы ў дачыненні да Беларусі, прынятыя еўрапейскімі краінамі, не адпавядаюць Статуту ААН і закранаюць нацыянальныя інтарэсы. Да такога рашэння прыйшлі ў Канстытуцыйным судзе Беларусі. 15 снежня там абвясцілі рашэнне па справе "Аб адпаведнасці агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права дакументаў, прынятых Еўрапейскім саюзам і іншымі замежнымі дзяржавамі і іх органамі, якія прадугледжваюць увядзенне абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі". Вердыкт суда - ніхто не мае права ўмешвацца ва ўнутраныя або знешнія справы іншай дзяржавы.

Таксама ў Канстытуцыйным судзе адзначылі: санкцыі закранаюць правы і свабоды беларусаў. Такія афіцыйныя высновы, на думку ўрада, не павінны застацца без увагі ў міжнародных і замежных арганізацыях. А рашэнне беларускага Канстытуцыйнага суда плануецца перадаць для разгляду ў ААН.