Саміт ЕАЭС пройдзе 25 мая ў Маскве

25 мая 2023

Працягваецца рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Расію. Сёння ў Маскве пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў адзіночку эканамічнай устойлівасці не дабіцца - патрэбная агульная стратэгія. Беларусь выступае за сумяшчэнне інтэграцыйных намаганняў у фармаце ЕАЭС - ШАС - БРІКС. Якой будзе еўразійская прастора, трэба абмеркаваць на саміце. На парадку дня таксама пытанні тэхналагічнай і харчовай незалежнасці, энергетычная і інфармацыйная бяспека, паскарэнне лічбавай трансфармацыі, ліквідацыя бар'ераў, развіццё транспартнай інфраструктуры і іншыя пытанні інтэграцыі. На палях саміта Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з замежнымі калегамі і абмяркуе пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.