Праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на наступны год" прыняты аднагалосна

5 октября 2016

Праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на наступны год" сёння аднагалосна прыняла Палата прадстаўнікоў. Дэпутаты назвалі дакумент кампрамісам палітычных, эканамічных і сацыяльных інтарэсаў. Дзяржказна запланаваная з прафіцытам на паўтара мільярда рублёў. Больш грошай, чым сёлета, дадуць на ахову здароўя, адукацыю і культуру. Зарплаты бюджэтнікаў павысяць на 9 працэнтаў. На пераразлік змогуць разлічваць і пенсіянеры. А вось колькасць інвестпраграм і падтрымка пазыкамі рэальнага сектара будуць зведзеныя да мінімуму. 2017 парламентарыі лічаць годам пераходным ад спаду да росту.

Разам з праектам бюджэту дэпутаты прынялі сёння і змены ў Падатковы кодэкс. За кадастравую ацэнку будзем плаціць у беларускіх рублях; іншыя падаткі пералічаць з улікам інфляцыі. А тым, хто займаецца відэаздымкай вяселляў або юбілеяў, не патрэбна дзяржрэгістрацыя як індывідуальным прадпрымальнікам.