Праект "Кантэкст" аб Expo ў Дубаі і нашым месцы на сусветнай выставачнай сцэне

3 октября 2021

Беларусь гэтымі днямі прымае ўдзел у выставе, дзе прадэманстраваны дасягненні ўсяго чалавецтва. У Expo-2020 у Эміратах удзельнічаюць 192 краіны, экспазіцыя будзе працаваць паўгода, да канца сакавіка. У Дубаі пабудавалі цэлы горад будучыні. Дарэчы, і тут не абышлося без палітыкі: Еўрапарламент заклікаў да байкоту з-за парушэнняў правоў чалавека ў ААЭ. Але дзяржавы і самі еўрапейскія структуры зрабілі выгляд, што не пачулі. 

Па ўзроўні цікавасці сусветную выставу параўноўваюць часта з мундыялем і Алімпіядай. Гэта не толькі найбуйнейшая міжнародная навукова-тэхнічная экспазіцыя, але і прэзентацыя гісторыі і культуры краін-удзельнікаў. Наш нацыянальны павільён у Дубаі толькі ў першы дзень наведалі каля 5 тысяч чалавек. Што Беларусь прэзентуе свету - у нашай рубрыцы "Кантэкст" (відэа).