Праблемы ў рэгіёне АДКБ неабходна вырашаць самастойна, без замежных палітбюро

15 июня 2017

Праблемы ў рэгіёне Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы неабходна вырашаць самастойна, без замежных палітбюро.

Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - удзельніц АДКБ. Сёлета наша краіна - старшыня ў гэтым ваенна-палітычным аб'яднанні. Беларускі лідар назваў 6 найважнейшых задач, якія стаяць перад Арганізацыяй. Сярод іх - каардынацыя знешнепалітычнай дзейнасці, супрацоўніцтва з вядучымі міжнароднымі структурамі і ўмацаванне ваенна-тэхнічнага патэнцыялу. Сярод прыярытэтаў таксама процідзеянне тэрарызму і барацьба з наркатрафікам, паляпшэнне міграцыйнага становішча і ўдасканаленне юрыдычнай асновы альянсу.

Прэзідэнт сёння запрасіў кіраўнікоў саветаў бяспекі АДКБ панаглядаць за вучэннямі "Захад-2017". Маючыя адбыцца манеўры нацэленыя выключна на ўдасканаленне падрыхтоўкі армій дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бяспекай краін грэбаваць ніхто не будзе: ні Расія, ні Беларусь, ні АДКБ.