Інвестыцыі, АПК, прамысловасць, будаўніцтва і сацыяльную сферу абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам Саўміна

22 июня 2023

Першыя эканамічныя вынікі года, стымулы для інвестараў, а таксама становішча ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і сацыяльнай сферы абмеркавалі на вялікай нарадзе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Саўміна.

Эканоміка працуе стабільна, за 5 месяцаў яна паказала нават рост, хай і мінімальны. Радуюць рэкордна высокія паказчыкі экспарту і рэкордна нізкая пазыковая нагрузка. Аднак Аляксандр Лукашэнка перасцерагае ад залішняга аптымізму, прапануючы сканцэнтравацца на вырашэнні праблемных пытанняў. Іх сёння хапае. Пры гэтым трэба не ківаць на санкцыі або надвор'е, калі размова ідзе аб АПК, а прыкладваць максімум намаганняў, каб быў вынік. Аб асноўных задачах ад Прэзідэнта распавяла Наталля Брэвус (відэа).