Прэзідэнт пра вайну ва Украіне: Мы бачылі, хто за гэтым стаіць

1 июня 2023

Як супрацьстаяць сучасным выклікам? Разам! Прэзідэнт Беларусі сёння правёў сустрэчу з кіраўнікамі спецслужбаў краін СНД. Шырокае прадстаўніцтва ў Мінску гаворыць пра  значнасць пагроз, якія стаяць перад краінамі Садружнасці. Партнёры разумеюць усю сур'ёзнасць становішча, перакананы Аляксандр Лукашэнка. Для процідзеяння выклікам часу жыццёва неабходна аб'ядноўваць намаганні. Да таго ж становішча вакол меж СНД будзе толькі абвастрацца. А Беларусь і Расія апынуліся ў цэнтры падзей. Працягваюць гучаць абвінавачанні ў агрэсіі ў адрас нашых краін. Але Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: вайна ва Украіне пачалася задоўга да падзей 2014 года.  

А. Лукашэнка правёў перамовы з кіраўнікамі спецслужбаў краін СНД

Акрамя бесперапыннага санкцыйнага шантажу, Захад не пакідае спроб дэстабілізаваць становішча ўнутры нашых дзяржаў. Але Беларусь разумее задумку праціўніка - пасварыць і аддаліць краіны Садружнасці.  У ход ідуць у тым ліку экстрэмісцкія метады. Сілавы сцэнарый змены ўлады  - такі план выношвае  калектыўны Захад для Беларусі. Аднак спецслужбы ведаюць сваю справу і гатовыя адказаць на любыя пагрозы.

Прэзідэнт: Захад рыхтуе сілавы сцэнарый змены ўлады ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: краінам СНД неабходна трымацца адна адной. Да таго ж у нас шмат агульнага. А збліжэнне прыносіць значны эканамічны эфект. Тым больш на іншых рынках нас ніхто не чакае. А эканоміка і жыццё людзей  - гэта падмурак дабрабыту ў Садружнасці.