Прэзідэнт Кубы: Выкзваем салідарнасць з легітымным прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і народам Беларусі

23 сентября 2020
Сёння працягваюцца агульныя спрэчкі на Генасамблеі ААН. Выступаючы ў фармаце відэазвароту, прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель выказаўся наконт таго, што адбываецца ў свеце. Лідар Вострава Свабоды раскрытыкаваў рух НАТА на ўсход і санкцыі ЕС і ЗША супраць шэрагу дзяржаў. Тэма закранула і ўмяшанне ў справы Беларусі.

Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс, прэзідэнт Кубы: "Мы адмаўляемся прымаць замежнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь і выказваем нашу салідарнасць з легітымным прэзідэнтам гэтай краіны Аляксандрам Лукашэнкам і народам Беларусі".

Куба прапанавала свае прапановы па дэмакратычнай змене ААН. Тэма ўсіх канферэнцый 75-й Генасамблеі аб'яднаная слоганам  "Будучыня, якую мы хочам, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, якая нам неабходная".