Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы прыбыў у Беларусь

2 июня 2015

Борт індыйскага лідара прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Высокага госця сустракалі, як і належыць, з усімі ўшанаваннямі і ротай ганаровай варты.

Адзначым, гэта першы візіт кіраўніка паўднёваазіяцкай рэспублікі ў Беларусь. Рабочы графік Прэзідэнта Індыі будзе насычаным: ужо заўтра ў Палацы Незалежнасці пройдуць перамовы з беларускім лідарам у вузкім і пашыраным складзе.

У гэтыя хвіліны ў Нацыянальным аэрапорце працуе наш карэспандэнт Андрэй Лапцёнак. І ў яго апошняя інфармацыя да гэтай гадзіны.